24 июля, 2006

Вынікі конкурсу "Басовішча-2006"

Прыз ад радыё "Беласток" - права запісу свайго дэбютнага альбому на студыі "Rembrant" атрымаў гурт "S.D.M.". Хто ведае, ці не славутае падабенства гэтых так званых гранджэраў да “N.R.M.” прынесла ім такую ўдачу на конкурсе, але яны ж атрымалі яшчэ і грашовую ўзнагароду памерам 1200 злотых ад Саюзу беларусаў у Польшчы. Больш шчасьлівым за мінулагодні гэты фэст стаўся для гурта "Parason", які цьвёрда вырашыў яшчэ падчас адборачнага туру, што сёлетнія “Басы” будуць для іх, як канкурсантаў, апошнімі. Каманда атрымала права 40 гадзін запісу на студыі “Apollo” і прэмію ў 1800 злотых ад Беларускага аб'яднаньня студэнтаў. Гітару ад радыё “Рацыя” атрымаў магілёўскі love-рок гурт "Vodar Susviet". Група “Людзі Сьвятла”, якія ўжо аднойчы перамагалі на “Басовішчы” ў складзе групы “Таксі”, гэтым разам зарабілі грашовы прыз (1000 злотых) войта гміны Гарадка. Яшчэ адную грашовую ўзнагароду атрымаў яшчэ адзін гурт з Магілёву "Nevma", ім дасталіся 1360 злотых ад радыё “Палёнія”.

2 комментария:

Анонимный комментирует...

Here are some links that I believe will be interested

Анонимный комментирует...

Great site loved it alot, will come back and visit again.
»