02 марта, 2007

УЛАДЗІМІР АРЛОЎ: “ГЭТА ПІСАЎ НЕ Я – Я ПРОСТА ВЫКЛАЎ НА ПАПЕРЫ ТОЕ, ШТО ВІТАЛА Ў ПАВЕТРЫ...”

“Першага сакавіка... Першы дзень вясны... Першага сакавіка мая маці пякла булачкі ў выглядзе птушак з вачамі-разынкамі, а іх выкалупваў. І тых путашак мне было шкада...” – такімі словамі пачаўся выступ Уладзіміра Арлова, вядомага беларускага гісторыка, пісьменніка, чалавека...
У гэты вечар гасцей сустрэчы ў Таварыстве Беларускай Школы было амаль у два разы больш, чым разлічвалі арганізатары. І такі “аншлаг” - нездарма. Уладзімір Арлоў не толькі прачытаў свае празаічныя і вершаваныя творы, але і падзяліўся асабістымі ўражаннямі наконт шматлікіх складаных сітуацый з сучаснага жыцця, выказаў думкі аб некаторых добра невывучаных гістарычных момантах, не пакінуў без адказу ніводнага пытання. А яшчэ - падзяліўся планамі на будучыню: ужо зараз ён, ды не ён адзін, чакае выхаду “Вялікага Княства Літоўскага” – другой кнігі з серыі “Краіна Беларусь”. Гэта – па-першае, а па другое - рыхтуюцца да выхаду “Імёны свабоды”. Па словах аўтара кнігі, яна будзе ўключаць 250 эсэ пра нашых суайчыннікаў, якія ў розныя часы змагаліся за свабоду і незалежнасць – ад Касцюшкі да сучасных грамадскіх дзеячоў.

"Твой Стыль"

Комментариев нет: