05 марта, 2007

Конкурс “Твой стыль” для маладых журналістаў

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар” i грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў” абвяшчаюць конкурс
для маладых журналістаў “Твой стыль”.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты з Гарадзеншчыны са стажам працы не болей за 1 год.
Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

- “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;
- “Пакаленне NEXT” – найлепшы рэпартаж ці артыкул, які адлюстроўвае штодзённае жыццё моладзі;
- “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота (будуць разглядацца не больш за 3 фотаздымкі ад удзельніка).

Матэрыялы мусяць быць новымі, цікавымі і актуальнымі. Прымаюцца працы ўжо надрукаваныя ў мясцовых СМІ ( цягам 2007 года), а таксама толькі падрыхтаваныя да друку. Матэрыялы трэба даслаць да 20 красавіка 2007 года па адрасе:
Гродна, вул. Будзёнага 48а/11, 230000
альбо на e-mail: trecisektar@yahoo.com з пазнакай “Конкурс”
Пра вынікі конкурсу стане вядома да 2 траўня. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Гродне ў межах Фэсту Маладзёвай Журналістыкі “Твой Стыль”, які пройдзе сёлета ў траўні.

Комментариев нет: